Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Развесяліць танцамі беларускія ўрокі

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я сам не танцаваў, бо не танцор. Але запісаў крокі на відэа і пакажу сваім вучням, — кажа Славамір Трашчотка, дырэктар школы ў Кляшчэлях і адначасова настаўнік беларускай мовы. — Гэта напэўна ім спадабаецца. Бо пісаць і чытаць яны не надта хочуць.

Разам назіраем як з прыроднай лёгкасцю настаўніцы выкручваюць танцавальныя фігуры, як спантанна патрапляюць у рытм беларускіх танцаў. Засвоілі іх літаральна на ляту, пад вокам інструктаркі Вольгі Вілюк. Жанчыны, пакуль танчаць самі з сабой, бо на пятнаццаць удзельнікаў майстар-класаў толькі двух мужчын.

Янка Карчэўскі, метадыст навучання беларускай мовы і арганізатар сустрэчы, як яго сябра Славамір Трашчотка, таксама не танчыць. Але цешыць яго энтузіязм сябровак-настаўніц, якія пляскаюць у ладкі і выкручваюць фігуры пад радасны вокліч: ой-ра, ой- ра! Будзе з гэтага хлеб! Сучасная моладзь адкрытая на прапановы, звязаныя з этнаграфіяй. У цане і ў пашане ўмеласць заспяваць і затанчыць па-свойму ў міжнароднай кампаніі. А яшчэ больш уплесці беларускі рыт у сямейныя і абрадавыя святы...

— Чаму такія мастацкія майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы?

— Гэта была задума адной з нашых сябровак, Ірэны Герасімюк, — чую ў адказ. — Мы сустракаемся раз у месяц, каб абмеркаваць істотныя справы, звязаныя з навучаннем роднай мове. А тут, пры танцах і жывых сустрэчах, мы можам абмяняцца думкамі і ідэямі, ды больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF