Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Голад і вайна

Яўген ВАПА

Не раз і не два ў гэтым месцы, пішучы пра расійска-ўкраінскую вайну, узгадваў і пра яе збожжава-эканамічны аспект. Тыдзень назад таксама падкрэсліваў, што прывід голаду, так сама як прывід рашызму, кружыць не толькі над Еўропай і светам, але вельмі хутка можа выбухнуць сусветным крызісам. Пра яго рэальнасць і сілу адкрыта пачалі гаварыць магутныя гэтага свету. На мінулым тыдні ў абліччы пагрозы беспрэцэдэнтнай маштабнасці голаду ў Нью-Йорку прайшла сустрэча на вярхах з удзелам генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша, старшыні Сусветнай харчовай праграмы Дэвіда Біслі, а таксама сакратара Дзярждэпа ЗША Энтані Блінкена. Адзіная і галоўная тэма сустрэчы заключалася ў тым, якім чынам вярнуць экспарт украінскіх зернявых зберажэнняў на сусветны рынак, а тым самым прадухіліць рэальнасць галоднай смерці. На сёння толькі адна Сусветная харчовая праграма змушана забяспечыць харчаванне для 125 мільёнаў людзей, з чаго 50 адсоткаў закупленага патрабуючым збожжа набывалася дагэтуль ва Украіне. Паводле інфармацыі ААН у 36 самых бедных краін свету звыш 50% паставак збожжа ідзе менавіта з Украіны і Расіі. Паводле генеральнага сакратара ААН цягам двух апошніх гадоў колькасць людзей у свеце, якія апынуліся пад пагрозай голаду, пабольшылася ўдвая — са 135 мільёнаў да 276 мільёнаў. Гэта толькі сухая, сумная статыстыка. Рэальнасць, па-мойму, яшчэ нашмат горшая.

Расійская ваенная дактрына і мэтавая палітыка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF