Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.
«Абралі цябе нябёсы...» Памяці Вітольда АшуркаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ21 траўня беларускімі праваабаронцамі быў абвешчаны Дзень палітвязня ў Беларусі. Прымеркаваны ён да дня трагічнай гібелі палітычнага зняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі роўна год таму. Пасля той жудаснай турэмнай смерці, калі фактычна быў закатаваны здаровы чалавек, якога несправядліва адправілі за краты на пяць гадоў, не была пачата нават крымінальная справа. Дзень гібелі Вітольда Ашурка стаў гэткім яскравым адлюстраваннем таго становішча, у якім апынулася Беларусь з 2020 года. Дзясятак палітычных забойстваў здарылася яшчэ тады, у час масавага выхаду людзей на вуліцы з акцыямі мірнага пратэсту. Але пасля смерці Ашурка прыйшло дадатковае выразнае ўсведамленне, што ўсе мы знаходзімся ў вялікім канцлагеры і кожнага могуць забіць з кожнай прычыны і без прычыны — за нейкія дзеянні, нават за погляды, нават дзеля нейкай сатанінскай забавы тых, што гвалтоўна ўтрымліваюць уладу і якія атрымліваюць задавальненне ад здзекаў над людзьмі. У гэтым канцлагеры адносная вольнасць вымяраецца толькі адлегласцю да калючага дроту і доўгай чаргой у турму за краты. І свабода асобы і само жыццё чалавека ў лукашэнкаўскай Беларусі абясцэнілася настолькі, што людзі сталі тысячамі пакідаць сваю краіну, выпраўляцца за мяжу, ратуючыся ад жорсткага тэрору дзяржаўных сілавых структур. А яшчэ некалькі тысяч годных грамадзян Беларусі зняволены за кратамі турмаў і іншых (...) |