Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Па розных баках калючага дроту — сустрэчы памяці і салідарнасці

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Бярозаўка, Варшава, Тбілісі ці Беласток — гэта толькі некалькі месцаў, у якіх 21 траўня прайшлі сустрэчы памяці ў гадавіну смерці Вітольда Ашурка. Менавіта гэтую дату Праваабарончы цэнтр „Вясна” абвясціў Днём палітвязня ў Беларусі. Таму 21 траўня ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя сустрэліся тыя, якія хацелі выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабавалі ад улад іх вызвалення, каб не дапусціць наступных здзекаў, у выніку якіх паміраюць не злачынцы, а патрыёты.

Прайшоў год з дня смерці актывіста з Бярозаўкі, які памёр пры нявысветленых акалічнасцях. Вітольд Ашурак раптоўна памёр у Шклоўскай калоніі № 17, дзе трапіў на пяць гадоў турмы за ўдзел у дэманстрацыях. Вітольд Ашурак удзельнічаў у акцыях ушанавання памяці студзеньскіх паўстанцаў і абараняў месцы памяці ахвяр сталінізму. Афіцыйная прычына смерці Вітольда Ашурка невядомая — гаворыцца пра спыненне сэрца. Абставіны і прычыны смерці актывіста апазіцыі ў калоніі ў Шклове ў цяперашніх умовах у Беларусі, хутчэй за ўсё, не будуць аб’ектыўна расследаваны. Брат Вітольда, Андрэй, які быў прымушаны з’ехаць з Беларусі, сказаў у студыі тэлеканала Белсат, што ніводных інфармацый аб ходзе следства не ведае, пракуратура і следчы камітэт паінфармавалі, што ён не мае права на атрыманне ніякіх звестак. Аднак для ўсіх вядома, што Вітольда Ашурка незаконна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF