Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Радзіма парламентарызму

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ёсць у Польшчы горад, у якім адбываліся вельмі важныя дзяржаўныя падзеі — намнога важнейшыя, чым афіцыйны ранг самога гэтага горада. Мова пра Пётркаў-Трыбунальскі. З вулічнага стэнда: «Традыцыі польскага парламентарызму неразрыўна звязаныя з гісторыяй самога Пётркава. Беручы пад увагу сваё карыснае камунікацыйнае палажэнне, менавіта ў гэтым горадзе адбываліся шматлікія з’езды шляхты і духавенства. У 1501-1567 гадах на агульны лік 66 шляхецкіх з’ездаў і сеймаў, аж 35 з іх прайшло ў Пётркаве».

Міхал Балінскі ў «Старажытнай Польшчы»: «У нашай гісторыі Пётркаў займае выдатную пазіцыю: каралі з Ягайлавага роду, абраўшы яго на месца правядзення сеймаў, як бліжэйшую ад Кракава мясцовасць адносна Велькапольскі, часта ў ім пабывалі, ладзячы найважнейшыя дзяржаўныя справы. Пры Казіміры IV адбыліся тут важныя падзеі. Менавіта тут згаданы кароль на агульным сейме, распачатым 24 чэрвеня 1453 года, пасля шматлікіх праблем і дагавораў, прысягнуў захаванне праў і вольнасцей каронных. (...) У Пётркаве ў восень 1469 года, у час сейма, чэшскае пасольства ахвяравала карону найстарэйшаму сыну Казіміра, Уладзіславу, а ў завяршэнне пасяджэння вялікі крыжацкі магістр Генрык Плаўэн даў каралю прысягу падданства і вернасці. Ягоны наследнік, вялікі магістр Генрык Рытэнберг здзейсніў тое ж самае на пётркаўскім сейме ў 1470 годзе. Тут у час сейма ў студзені 1501 года заключаны быў пяцігадовы мір з туркамі і абарончы альянс з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF