Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Жонка Янкі Купалы не забывала Уладыслава Чаржынскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Пошукі пра беларускага літаратуразнаўцу, крытыка, лексікографа і педагога Уладыслава Чаржынскага (1897-1974), які быў родам з вёскі Стара-Каменная Сакольскага павета, працягваюцца. Тым больш, што 15 мая нашаму земляку спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння, а яго старэйшаму сябру Янку Купалу (1882-1942) 7 ліпеня — 140 гадоў з дня нараджэння.

Уладыслаў Чаржынскі скончыў Мінскую гімназію і Белдзяржуніверсітэт. Працаваў настаўнікам на Лагойшчыне, а таксама выкладчыкам у Інстытуце беларускай культуры і ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З 1922 года пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. А з 1925 года супрацоўнічаў з часопісам „Полымя”.

Уладыслаў Чаржынскі пад сваім уласным прозвішчам, а таксама пад псеўданімамі Ул. Дзяржынскі і Улідзе друкаваў артыкулы, у якіх даваў грунтоўны эстэтычны аналіз, як асобных мастацкіх твораў, так і літаратурнага працэсу ў цэлым. Многія яго матэрыялы, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чарота, Цішкі Гартнага, Янкі Журбы і іншым беларускім пісьменнікам, уражваюць і сёння глыбінёй і жывасцю даследчыцкай думкі, аргументаванасцю і пластычнасцю стылю. Працы Уладыслава Чаржынскага каштоўныя сёння яшчэ тым, што ў супярэчлівы і жорсткі час канца 1920-х гадоў у сваіх ацэнках ён кіраваўся эстэтычнымі крытэрыямі, а не вульгарна-сацыялагічнымі догмамі.

У 1931 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF