Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Візіт у Брэсце (ч. 72)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Вярнуся я яшчэ да 1976 года, калі бацька страціў нагу, дык ён рашыў, і мы, маладыя, згадзіліся з гэтым, каб горшую частку зямлі аддаць на скарб дзяржавы, каб мець пенсію. І ў гміне адзін начальнік сказаў бацьку, што калі ён — бацька — і свой лес аддасць пад дзяржаву, дык пенсія будзе падвойнай. І бацька паверыў гэтай мане, але і нас раіўся, ці мы згодны на такі «кантракт». І мы з жонкай кажам: «Калі будзе аж падвойная пенсія, дык рабіце, як вам падабаецца, і мы не супраць». І бацька, маці ў гайнаўскай геадэзіі некалькі гектараў зямлі і цэлы лес аддалі на скарб дзяржавы, каб дастаць сялянскую пенсію. Але на другі дзень мы даведаліся, што гэта абман і за лес будзе не больш як толькі 100 злотых, а пасля і гэта прапала. І бацька хацеў адступіцца ад гэтага рашэння, але ў Гайнаўцы ў аддзеле геадэзіі рашэння не маглі змяніць і сказалі: «Адзін толькі начальнік гміны ў Дубічах зможа гэта зрабіць і змяніць рашэнне, бо яшчэ не прайшло сем дзён, каб яно было правамоцным. Але начальнік Мікалай І. у размове з бацькам толькі мяўся і адцягваў час, каб прайшло сем дзён і дабіўся свайго, і мы страцілі лес. І куды мы пасля не кідаліся, каб вярнуць лес назад — усё надарэмна. І партыя нічога не «змагла» дапамагчы і толькі плячыма сціскалі, маўляў: мы нічога не зможам дапамагчы і ўсё, што ўся ўлада ў «гестыі» начальніка гміны. І сапраўды ў той час начальнік гміны меў аграмадную ўладу, мо большую як апошні расійскі цар Мікалай ІІ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF