Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

БАТУШКА

Іаанна ДАЛЕЦКАЯ

У сераду, 11 траўня, у клубе «Zmiana Klimatu» граў гурт «Batushka» Бартламея Крысюка, які адкрыў польскі канцэртны тур «Czarne Liturgie — Pielgrzymka Polska» ў Беластоку. Гурт спалучае гучанне блэк-метал з лірычнай, музычнай і візуальнай абстаноўкай праваслаўнай літургіі. У ім выкарыстоўваюцца элементы, характэрныя толькі для Падляшша, напрыклад, «хахлацкая мова», гэта значыць спалучэнне беларускай, украінскай і мясцовай гаворак. Канцэрты гурта ў Беларусі, Украіне і Расіі выклікалі пратэст менавіта праз тое, што яны сягаюць у сакральную сферу. Гурт быў заснаваны ў 2015 годзе, на працягу многіх гадоў даваў канцэрты ў Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, але пакуль абыходзіў беластоцкія сцэны.

— Як так атрымалася, што гурт, які з’яўляецца зоркай еўрапейскай музычнай сцэны, толькі цяпер, сем гадоў ад заснавання, упершыню выступае ў родным горадзе Беластоку?

Бартак Крысюк, лідар гурта «Batushka»: — Спадзяюся, што ўсё перад намі яшчэ наперадзе (смяецца). Так атрымалася, што поспех прыйшоў спачатку на Захадзе і зрабіў нас аўтсайдэрамі на польскім рынку. Гэта прыйшло занадта хутка па мерках айчыннай сцэны. У нашым выпадку мы хутка дасягнулі прызнання, «камерцыйнасці» і наведвання канцэртаў у Лас-Пальмасе і Калумбіі. І гэта, як ні парадаксальна, азначала, што ў Польшчы да нас паставіліся крыху несур’ёзна, не да канца верылі, што гэта поспех, выкліканы мастацкай падзеяй.

— У многіх рэцэнзіях на «Літургію,» ваш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF