Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

З адвагай у цемру

Іаанна ДАЛЕЦКАЯ

Ці назва выставы «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў галерэі «Арсенал» у Беластоку адносіцца да сімвала ўзыходу надзеі або прыцемку, што апускаецца над Беларуссю? І гэта сонца Усходу ці Захаду?

Я б аб’яднала творы беларускіх мастакоў некалькіх пакаленняў з тэрмінам «сучаснае мастацтва», які падкрэслівае трывалую сувязь з пакутлівым і поўным заангажавання жыццём мастакоў, асабліва сучасных. Чытанне выставы праз біяграфіі дапускае задуму куратара Ганны Карпенка выказацца як у спісе работ, спалучаным з сеткай сувязей, так і ў змесце каталога выставы. Творы перагукваюцца адзін з адным дзякуючы агульнай гісторыі, палітычнаму кантэксту і досведу «беларушчыны» ва ўмовах разрыву з традыцыйнай мадэллю пабудовы ідэнтычнасці.

Прэзентацыя праходзіць пад патранажам двух майстроў і візіянераў: Уладзіслава Стшэмінскага („Тэорыя бачання”, 1958) і Язэпа Драздовіча („Чорная магія”, 1912-13). Па словах Стшэмінскага, наша выява свету развіваецца разам з тым, як мы на яго глядзім, і больш важным, чым тое, што кідаецца ў вочы, з’яўляецца ўсведамленне, з якім мы глядзім. «Пілот» (2015) Захара Кудзіна нібы напісаны ў тэхніцы паслявобразу, прычынай якой стала пашкоджанне аднаго з вачэй мастака. Кудзін займаўся, як ён гэта называў, «маляваннем левым вокам» або «нейра-артам». У «Пілоце» ён нібы рэгіструе вобраз з хуткасцю ўцёкаў, а яго вока рэгіструе перажыванні самога суб’екта, пакідаючы свет далёка ззаду. Беластачане могуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF