Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Ласінка на шлюбным ручнічку

Ганна КАНДРАЦЮК

Здавалася, нішто ўжо не прыцьміць майскіх колераў Лядскай пушчы, праз якую мы з Валяй Лаеўскай дабіраліся на ноч музеяў у царкве ў Ласінцы. А калі на месцы я пабачыла «зялёную дарогу», абрадны набор колераў явіўся як працяг нашай лясной сцяжыны. Так прамовіў шлюбны шлях, выкладзены дыванамі ў дзясяткі адценняў зелені — ад прытвора да прастола, на якім стаялі шлюбныя кароны. Уся царква, прыаздобленая вышыванымі ручнікамі і разнаколернымі дыванамі, напамінала райскі агарод. Бліск захаплення роднай эстэтыкай адбіваўся ў вачах наведвальнікаў, якія з’ехаліся з «цэлага свету», то-бок, Гайнаўкі, Беластока ды нават Варшавы.

— Красата! — паўтаралі ўсе.

Ласінка пайшла за выклікам часу і як першая арганізавала ноч музеяў у мясцовай царкве. Сярод афіцыйных арганізатараў апынуліся настаяцель Георгій Кос і Аб’яданне «Хор Гармонь», які зладзіў канцэрт.

Мясціна, што распаложана на краі Лядскай пушчы, прамовіла прыгожасцю і традыцыяй.

* * *

У прытворы знаёмімся з лекаркай Крыстынай Хадак, ініцыятаркай вернісажу.

— Як вам удалося зрабіць такую справу ў царкве? — пытаю.

— А ведаеце, усё гэта як Промысел Божы. Бо спачатку мы думалі паказаць гэту выстаўку ў клубе, — кажа спадарыня Крыстына. — Але сам настаяцель прапанаваў зладзіць мерапрыемства ў царкве. У клубе цесна, іншыя сцены. А тут ідэальная прастора і дух. Гэта дало нам натхненне для пошукаў і працы.

— Дзе вы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF