Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Вясна і вайна

Яўген ВАПА

Прыйшла вясна і... неяк дзіўна — але, здаецца, што навокал і ўва мне асабіста веснавой радасці няма. Яна, мабыць, спозненая і крыху дзіўнаватая ў гэтым годзе. Зацягнулася са сваім прыходам — без успышкі цяпла, затое з халоднымі начамі, не надта цёплымі днямі і парывістымі вятрамі. Вее так, што прадуць і шкоды здароўю нарабіць можа ў кожную хвіліну. Калі званю брату, які зараз у бацькоўскім доме праводзіць рамонт, то адным з яго штодзённых клопатаў з’яўляецца тое, каб толькі вецер не паламаў ці разваліў гаспадарскіх збудаванняў. А тое, што скрадзе нейкую шмотку, ці вопратку, якая сушыцца на дварэ, то за такімі дробязямі ніхто ўжо і вухам не вядзе. Абы толькі вятруга большай шкоды ці бяды не нарабіла. Прапалі кароткачасовыя веснавыя буры і праліўныя, цёплыя дажджы, пасля якіх з неверагоднай хуткасцю і яркасцю колераў красуні вясны ўсё імгненна ўецца ўгару — да сонца і неба. Нават магутны каштан, які расце за маім акном беластоцкай кватэры, упершыню за чвэрць стагоддзя майго тут жыцця спазніўся сёлета расквітнець на пачатку матуральных, майскіх экзаменаў на атэстат сталасці. А расквітнеўшы ў кутку будынка акурат на мінулых выходных фіялетавы без, мае нейкі бледны, ненасычаны яркасцю глыбінны колер. Быццам, толькі расквітнеўшы, засаромеўся, таму хоча ўжо адразу і працвісці.

Таксама дасведчаныя земляробы і хатнія гаспадыні адтэрміноўвалі сёлета закладку агародаў, бо зямля надта халодная і сухая. Сухавата і на палях, таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF