Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Куды паверне вайна?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На зыходзе трэцяга месяца гарачай стадыі расейскай вайны ва Украіне, праўдападобна надыходзіць карэнны пералом на карысць абаронцаў сваёй Айчыны. Маскоўскі агрэсар пакрысе адпаўзае, але імкнецца замацавацца на захопленай украінскай тэрыторыі. Сярод расейскай, як крычалі акупанты, непераможнай і магутнай арміі пачынаецца «разброд и шатания». Вайна ідзе на знясіленне абодвух бакоў і пакуль прадказаць, як далей будуць разгортвацца падзеі, досыць цяжка.

Зразумела толькі пакуль некалькі рэчаў: матэрыяльныя рэсурсы расейскага войска будуць цэлы час змяншацца, а патэнцыял Узброеных сіл Украіны, дзякуючы падтрымцы заходніх дзяржаў, расці. Непараўнальная і ідэйная матывацыя асабовага складу — украінцы змагаюцца за вызваленне сваёй зямлі і перапоўнены прагай помсты акупантам за тыя жахлівыя злачынствы, якія яны здзейснілі ў дачыненні да мірнага ўкраінскага насельніцтва. З іншага боку, у расейцаў ніякай мэты, а тым больш высакароднага памкнення, няма і быць не можа. Памерці за пару тысяч долараў, якія выплацяць сям’і загінулага — матывацыя досыць сумнеўная. Гэта выдатна ўсведамляюць і ў Крамлі, таму і не абвяшчаюць усеагульнай мабілізацыі, праводзячы яе лакальна і прыхавана. А калі ўсё ж наважацца на такі публічны афіцыйны крок, то расейскія ваенкаматы чакае масавы сабатаж і так званае ўхіленства. Папулярнасць пуцінскага рэжыму, якая была шалёнай на пачатку ўварвання ва Украіну, ужо і так істотна знізілася, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF