Ніва № 21 (3445), 22 мая 2022 г.

Белліцэісты дабіваюцца поспехаў

Аляксей МАРОЗ

Побач будынка ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім будуецца спартыўная зала. Будзе яна прыстасаваная да гульняў у баскетбол, валейбол і да іншых спаборніцтваў. У Бельскім белліцэі адукацыю закончылі 52 выпускнікі трэціх класаў, якія раней вучыліся ў гімназіях. Усе яны прыступілі да матуральных экзаменаў, якія распачаліся 4 мая выпрабаваннем па польскай мове. Пяць лаўрэатаў або фіналістаў Алімпіяды па беларускай мове былі звольнены з матуральнага экзамену па беларускай мове і атрымаюць максімальную колькасць балаў па роднай мове. Так як лаўрэаты і фіналісты па іншых прадметных алімпіядах, атрымаюць яны льготы, а нават будуць прыняты без конкурснага набору пры паступленні на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы на выбраных спецыяльнасцях, дзе такія льготы прадугледжаны. У гэтым навучальным годзе ў Алімпіядзе па беларускай мове трох бельскіх белліцэістаў сталі лаўрэатамі, а адзінаццаць — фіналістамі. Фіналістамі Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў сталі сем белліцэістаў, а астатнія — перамаглі ў іншых алімпіядах і конкурсах.

Калі я рабіў здымкі будынка Бельскага белліцэя і спартыўнай залы, якая пры ім будуецца, у мяне склалася ўражанне, што канца будовы прыйдзецца яшчэ пачакаць.

— Будову спартыўнай залы, якой інвестарам з’яўляецца Бельскае стараства, плануецца закончыць да канца лістапада гэтага года. Будова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF