Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Дзе Ярыла ходзіць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Віктар Цітоў у кнізе «Этнаграфічная спадчына»: «Земляробства — гэта не толькі матэрыяльная вытворчасць; гэта сістэма духоўнай культуры з уласцівымі ёй аграрна-экалагічнымі ведамі, працоўнымі навыкамі, маральнымі каштоўнасцямі, звычаямі, абрадамі, вераваннямі. Да іх дапасоўваўся і гадавы народны каляндар як форма духоўнага жыцця. Ён увасобіў у сабе шматвяковыя апрабаваныя назіранні за сезоннымі феналагічнымі і астральнымі зменамі — прылётам з выраю (ці адлётам) розных птушак, цвіценнем і плоданашэннем раслін, паводзінамі жывёл і насякомых, фазамі Месяца, станам надвор’я ў пэўныя дні і нават за ўласным настроем і станам здароўя. Усё гэта суадносілася, увязвалася паміж сабой, прасякнутае адзіным рытмам прыроднага і чалавечага жыцця, і ўтрымлівала шмат парад і прагнозаў карысных у паўсядзённай жыццядзейнасці».

І далей: «Калі лес надзяваў свой убор, калі прыляталі з выраю птушкі, калі пчолы выляталі з вуллёў, а па вечарах з ручаін і балот даносіўся дружны многагалосы хор вадзяных жаб, тады ўжо сама прырода нібы давала селяніну «санкцыю» на пачатак земляробчых работ. (...) Асобая ўвага ў сістэме прыкмет, павер’яў і сімволіка-абрадавых дзеянняў надавалася вясновым старажытнаславянскім святам — Благавешчанню (Звеставанне — 7 красавіка), Вялікадню, Юр’ю (Георгій, старажытны Ярыла — 6 мая), Міколу (22 мая)... Першы выхад у поле быў для селяніна сапраўдным святам. У гэты дзень араты ўставаў рана на золку, нетаропка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF