Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (40). Сіла слова

Андрэй СЦЕПАНЮК

Аб тым, што давялося нам жыць у часы, калі вобраз явіцца паказальнікам усіх дарог, пераконваць нікога не трэба. Паўсюдная ігра ў жыццё, якая б’е з экранаў тэлевізараў, камп’ютараў і ўсіх іншых новенькіх здабыткаў тэхнікі, стварае перад гледачом карціну з якой ён атаясамліваецца адразу, або прынамсі стараецца спалучыцца ў будучым. І няма ў тым нічога дзіўнага большасці, якая ўваходзіць у свет. Забытымі і незразумелымі бываюць жалі тых, што гавораць аб нейкім „паху” кніжкі, прыемнасці спаткання вока ў вока з яе аўтарам, размове, у якой апрача слова час ад часу выкарыстанымі будуць толькі рукі, а не новыя тэхналогіі. Час ніколі не спыняецца, ён не глядзіць на карткі календара, бывае ён заўсёды маладым, толькі мы не заўсёды ўмеем за ім паспяваць. Усё ж такі паўстае пытанне: наколькі ў тым хуткім і гіганцкім у тэхналагічным плане свеце прывязваемся яшчэ да значэння паасобных вымаўленых слоў, зместу выказаных сказаў, цэласнасці сюжэту прачытаных кніжак. Наколькі яшчэ слова, якое выплывае з чалавечай думкі і найчасцей пераліваецца на картку паперы, або пападае непасрэдна ў вуха слухача, можа тым жа чытачом ці слухачом затрэсці і не дазволіць яму не звярнуць на сябе ўвагі. Гэтае пытанне мае таксама вельмі эгаістычную старонку, хачу проста падзяліцца сёння з чытачамі „Вершаўчытальні” словамі, якія ў апошнія месяцы выклікалі ўва мне неверагодныя эмоцыі і глыбока запісаліся ў памяці.

На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF