Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

ХІV Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХІV Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета адбылося 8 красавіка ў Гайнаўскім доме культуры. 42 жанчыны з усяго павета падрыхтавалі больш за дзвесце прыкладаў рукадзелля. У галерэі і вялікім калідоры дома культуры экспанавалася многа займальных прац рукадзельніц. Ад пачатку арганізавання агляду сярод яго ўдзельніц большасць складаюць жанчыны, якія гадамі займаюцца традыцыйным рукадзеллем. Сёлета свае работы даслалі 15 новых удзельніц.

Мерапрыемства адрылі дырэктар ГДК Барбара Садоўская і намеснік бургамістра Гайнаўкі Ірыней Кендысь. Дырэктар Барбара Садоўская звярнула ўвагу на цяжкую працу аўтараў, укладзеную ў выкананне рукадзелля і падзякавала Гайнаўскаму стараству за фінансавую падтрымку агляду. Перад публікай займальна выступілі дзяўчаты са Студыі песні ГДК і цікава запрэзентавалася група мажарэтак, якая дзейнічае пры ГДК.

— Я вельмі рады, што магу быць тут з вамі на чатырнаццатым Аглядзе гафту і карунак, які стаў ужо пастаянным мерапрыемствам. Відаць вялікае зацікаўленне аглядам мясцовых жыхароў. Рукадзелле напамінае аб нашай культуры і традыцыях Гайнаўшчыны, — сказаў намеснік бургамістра Гайнаўкі Ірыней Кендысь, які падзякаваў рукадзельніцам за ўдзел у аглядзе і пажадаў поспехаў.

Агляд ладзіўся пад наглядам старшага інструктара мастацтва ГДК Анны Тарасюк, а пачатковую частку мерапрыемства вяла мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга Лях-Кучкін. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF