Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Беласток і Люблін для супольнай памяці

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Беласток раўнялі з Лоддзю — яшчэ да 1914 года колькасць яўрэяў, якія жылі ў нашым горадзе, выклікала здзіўленне сярод тагачасных сацыёлагаў. Там, у «тэкстыльнай метраполіі», як заўважае даследчык Пётр Врубэль, у ХІХ стагоддзі яўрэйскае насельніцтва пабольшылася «ўсяго» ў 30 разоў, а ў Беластоку — у 60!

Калі ў 1807 г. Беласток быў уключаны ў склад Расеі, у яго межах пражывала тады 4145 жыхароў, у тым ліку 2116 яўрэяў. Чатыры гады пазней было іх 11 288 (на агульны лік 16 544 жыхароў). Двое з трох тагачасных жыхароў Беласточчыны вызнавалі іудзейскую рэлігію, кожны пяты быў католікам, кожны дваццаты — евангелістам, толькі кожны дваццаць сёмы — праваслаўным. У 1921 г. яўрэі складалі 51,6% усяго насельніцтва (39 602 на 76 792 жыхароў). Сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс. у перыяд, які папярэднічаў Другой сусветнай вайне, у Беластоку пражывала найбольшая абшчына яўрэяў у свеце. Хаця ў міжваенны перыяд яўрэйскае насельніцтва рэзка скарацілася (у выніку хітрай рэформы межаў горада), горад надалей быў мазаікай у рэлігійным плане. У раёне каля 2 км вакол ратушы яўрэі складалі не менш за 75 працэнтаў насельніцтва.

У час савецкай акупацыі ў Беласток з заходняй Польшчы прыехалі сотні пісьменнікаў, акцёраў і музыкантаў яўрэйскага паходжання. Апрача тэатраў, існаваў таксама яўрэйскі джаз-аркестр, пра які пры нагодзе сустрэч у «Склепе з культурай» дэталёва распавёў музыка і журналіст (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF