Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Юр’е ў Ласінцы: містрэрыя прыроды і памінанне продкаў

(гак)

Юр’е на могілках у Ласінцы — гэта ўсё, што трэба да шчасця беларусам: магілы продкаў і гасціна на прыродзе. Пра свята кожны раз напамінае мне пах квітнеючай чаромхі. Тады адзін напрамак у галаве: з’ездзіць на могілкі, асвяціць магілы продкаў і палюбавацца зялёным подыхам вясны. У гэты раз падарожжа надта ўскладнілася з за надвор’я. Раніцай 6 мая ў Беластоку прарваўся густы дождж. Гэта на ўраджай — прыгадалася народнае павер’е.

Іншая рэч, святкаваць у патоках халоднага дажджу пад голым небам для сучаснага, выгаднага чалавека — клапатлівы выбар.

— Паедзеш?

— Не ведаю!

— Лепш не. А то прамокнеш да сухой ніткі, прастынеш.

— І што? Няхай і прамокну. Мне мусова!

Так, слова «мусова» канчаткова спрацавала ў няпростае рашэнне. Пасля, калі з кожным кіламетрам дарогі явіліся сухія пласты асфальтавага палатна, як дым адплылі ранішнія сумненні.

— Бачыш? Галоўнае, каб не здавацца!

— Бачу!

У самой Ласінцы прывітаў святочны паток людзей у лёгкай адзежы. І з кім не загаварыць, усе наракалі на засуху.

— Відаць, саграшылі, што дождж нас абмінае!

* * *

Мне падабалася, што этнічны прагноз не сыходзіўся з прагнозамі аналітыкаў па глабальнай эканоміі, якія прадказвалі сусветны голад. Юр’еўскі дождж, які меў прамачыць мяне да сухой ніткі, сагрэў надзеяй. Наша будучыня, нягледзячы на рэвалюцыі і войны, ідзе сваёй каляінай. Ці можа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF