Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Хата Лены

Міра ЛУКША

Калі ў гародчыку Лены Каціхі зацвіце магнолія, усё гміннае мястэчка любуецца. А яе хата стаіць пасярод места, каля славутай кругавой развязкі, дзе калісь стаяў помнік героям чырвонага Гарадка.

— Калі сказала я доктару, што ад нараджэння дзіцяці я ў лекара не была, дык паказаў мяне: «Вось бачыце!» Паглядзелі, выказала, што маю рака. Паклалі ў шпіталь, выразалі ўсё, што трэба было. Аказалася, што вынікі кепскія былі — метастаза на ліфмавузлы. Паслухай... Другі раз аперыравалі, па жаночых. Патом, скуль ні быўшы, мне жывот баліць. Гэта на «Андрэйкі», два лет будзе. Баліць жывот, ну што такое. Едзем у Беласток на «ўлевы», дадуць мне кропельніцу — перастае. Бачу, што мяне «гуруе» — не знаю чом. Я сама вызвала карэтку. Прыехаў доктар, жанчына: «А чаму ў вас такі жывот?» — «А скуль мне ведаць. Баліць». «Апранайцеся». Ля, зараз мяне абследавалі, кажуць, каб я засталася ў бальніцы на аперацыю. «Пані доктар, я толькі што з аперацыі выйшла, і зноў?» — «Мусім, бо неўзабаве не будзе чаго з вамі рабіць». А сын з нявесткай-доктаркай не маглі прыехаць адразу. «Добра, мама што ты вызвала карэтку». Зараз да мяне прыехалі. А ў мяне была непраходнасць кішэчніка. Зрабілі аперацыю. А я пасля хіміі. Зараз мне «сеў» пазваночнік. Усё мяне балела. Я ўсё жыццё цяжка папарабіла, і цяпер мне нельга нічога рабіць. Але сын зрабіў гэту пліту, электрычную, і гаршкі адпаведныя, і ў склепе печ для абагрэву. Так сяджу. І вару сваё, бо што сваё, то сваё. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF