Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Украінская эміграцыя ў Польшчы

Яўген ВАПА

Вайна ва Украіне нарабіла бяды, невядомай у нашай частцы свету ад завяршэння Другой сусветнай вайны, чарговая гадавіна якой адзначалася ва ўсім свеце 8 мая, а ў расейскай зоне ўплыву — 9 мая. Справа ў дзвюх датах капітуляцыі фашысцкай Нямеччыны — спачатку перад заходнімі саюзнікамі, а на другі дзень асобна перад савецкім камандаваннем. Таму атрымалася такое разыходжанне. Але не пра яго зараз хачу пісаць, толькі пра сённяшнюю ваенную ўкраінскую міграцыю. Тут статыстычныя даныя моцна зменлівыя і плывучыя нават у штодзённым вымярэнні. Як лічыць Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, ужо пад восем мільёнаў грамадзян гэтай краіны было вымушаных пакінуць месца пастаяннага жыхарства. Тут разам улічаны даныя ўнутранай і замежнай міграцый.

Паводле даклада «Гарадская гасціннасць: вялікі рост, праблемы і магчымасьці — Справаздача пра ўцекачоў з Украіны ў найбуйнейшых гарадах Польшчы», падрыхтаванага Цэнтрам даследаванняў і аналізу Уніі польскіх мітраполій імя Паўла Адамовіча і зачытанага на нядаўнім Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцах, зараз у Польшчы пражывае амаль 3,2 мільёна грамадзян Украіны, у тым ліку 2,2 мільёна ў цэнтрах Уніі польскіх мітраполій. Дырэктар Цэнтра даследаванняў і аналізу УПМ Марцін Войдат заявіў, што прыток уцекачоў з Украіны прывёў да таго, што насельніцтва Польшчы ўпершыню ў гісторыі перавысіла 40 мільёнаў чалавек. У цяперашні час (даныя на 1 красавіка гэтага года) у краіне пражывае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF