Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Не Пан Бог

Міраслаў ГРЫКА

Калі аднаму з герояў шэдэўра сусветнай літаратуры «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава спрабавалі ўтурыць сапсаванага асятра як рыбу другой свежасці, той шчыра здзівіўся: «Як гэта так другой свежасці?!. Рыба альбо свежая, альбо сапсаваная. Свежасць не паддаецца градацыі. А гэты асетр смярдзіць!» Абурэнне булгакаўскага героя зразумелае і наіўнае для нас, сучаснікаў. Зразумелае, бо этыка праўды ў нас не знікла. Ці хаця б яе інтуітыўнае адчуванне. І наіўная — бо мы настолькі ведаем прадукты «другой свежасці», што ставімся да іх як да адпаведнага стандарту. Тое, што свежае, выклікае падазрэнне. Нават праўда нас трывожыць. Мы хутчэй паверым у яе агентурную фальшывасць, чым прызнаем яе якасці факта. Ісціна сёння ўяўляецца як брыдкае, гнілое паняцце. Мы вельмі лёгка засвоілі яе неадназначны стан праз вядомае, але зразумелае навыварат выслоўе ксяндза Юзафа Цішнера, якое цытаваў у сваёй «Гісторыі філасофіі горцаў», што ёсць тры тыпы праўды: «святая праўда, таксама праўда і гаўно праўда», забываючы, што ксёндз прафесар ні ў якім разе не адмаўляўся ад яе, але прыйшоў да высновы, што прынамсі крыніцы праўды могуць быць розныя, а ў іх заўсёды адно вусце — праўда і толькі праўда. На жаль, распаўсюджана адчуванне, што праўда назаўсёды ўгвэдзалася ў дзярме. З эстэтычных і гігіенічных меркаванняў мы абыходзім яе як мага далей. Каб не запэцкацца ёю. Такім чынам мы пазбягаем праўды, а каб неяк запоўніць пустэчу ад яе, замяняем яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF