Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Памяці Станіслава Шушкевіча

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У кожнай нацыі, у кожнага народа ёсць асобы, якія тымі ці іншымі дзеяннямі назаўсёды ўваходзяць у яго гісторыю, застаюцца ў памяці пакаленняў праз стагоддзі. На мінулым тыдні Беларусь развіталася са Станіславам Шушкевічам. Правесці яго ў апошні зямны шлях прыйшлі і прыехалі тысячы людзей з розных мясцовасцей Беларусі. Думаецца, што яшчэ столькі ж людзей не змаглі прыйсці ці прыехаць на гэтае зямное развітанне, бо знаходзяцца зараз у выгнанні з Беларусі, не могуць вярнуцца на Бацькаўшчыну.

Бадай што галоўнай чалавечай рысай Станіслава Шушкевіча была ягоная простасць і сціпласць. У ім не было ані каліва нейкай пыхі, фанабэрыі, ганарлівасці, якія так уласцівыя пераважнай бальшыні сучасных палітыкаў і навукоўцаў. А Шушкевіч быў сусветна знакамітым беларусам, хіба найбольш вядомым з нашых сучаснікаў. Ён увайшоў у планетарную эліту і як палітык, і як навуковец. Але гэтае ўсведамленне ўласнай значнасці ніколі не дазваляла яму ўзвышацца над іншымі. Шушкевіча запрашалі ў многія ўніверсітэты і ўстановы чытаць лекцыі, якія збіралі перапоўненыя залы. А ён любіў гэтыя выезды-вандроўкі і вельмі шмат ездзіў па свеце, пакуль былі сілы. І толькі няўдзячная дзяржава сваёй краіны старалася ўсяляк прынізіць ролю гэтай асобы, і нават дыскрэдытаваць яго, перыядычна паздзекавацца — яскравым прыкладам гісторыя з пенсіяй, якая ў Беларусі ў Шушкевіча складала пару долараў у пераразліку. Гэта таксама застанецца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF