Ніва № 20 (3444), 15 мая 2022 г.

Людміла ўмела закруціць справу!

Ганна КАНДРАЦЮК

Майскія выхадныя азмрочыла вестка пра смерць Людмілы Грыгарук. Памерла пасля доўгай анкалагічнай хваробы 2 мая г.г. у сваёй хаце. Дзень пазней яе пахавалі на гайнаўскіх праваслаўных могілках, што па дарозе ў Белавежу. Не хапае слоў, каб выказаць смутак і жаль з прычыны смерці настаўніцы-сяброўкі. Мая апошняя гутарка-апытальнік з Людмілай Грыгарук патрапіла ў ніўскі прэстыжны нумар з календаром на 2020 год. Загаловак — «Я адчуваю адказнасць за будучыню беларусаў» — гучыць як жыццёвае крэда. Люся такая была: уражлівая, салідная, адказная. Мы разам пачыналі вучобу ва Варшаўскім універсітэце і першы год жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі. З першых дзён мы шчыра пасябравалі, ды пасябравалі на ўсё жыццё. І зараз, калі ўзяла я ў рукі той апытальнік-гутарку, мяне змарозілі словы сяброўкі. На пытанне, што яе палохае, стамляе, яна адказала: «Палохае мяне тое, што жыццё так хутка праходзіць». Ці прадчувала свой канец? Калі глянуць шырэй, дык у яе жыцці ўсё адбылося хутчэй. У гады студэнцтва, калі міжэкзаменны час здаваўся безупыннай імпрэзай і мы карысталіся прывілеямі студэнцкага жыцця, яна ездзіла на радзіму даглядаць дачушку і мужа. Пасля вучобы раскруціла бізнес, які пакінула для прафесіі настаўніцы. Яе прыход адразу прыкмецілі ў Гайнаўцы. Я сама ўдзячна ёй за дзясяткі сустрэч, нашы этнічныя размовы і таленавітых вучняў, якіх Людміла высылала на Сустрэчы «Зоркі». І хіба найбольш за тое, што не трэба было ёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF