Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Была крэпасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўно не бываў у Суражы і задумалася мне наведаць зноў гэтае мястэчка. Даўней ездзіла туды даволі шмат аўтобусаў, а зараз складана туды даехаць гэтым сродкам публічнай камунікацыі. Нават думалася мне дабрацца ў Лапы, а адтуль, як стагоддзем раней, дабірацца ў Сураж на сваіх дваіх. Але яшчэ камунікацыя ў Сураж сяк-так сяўкае...

Павел Баброўскі ў «Апісанні Гродзенскай губерні» з паловы ХІХ стагоддзя: «Сураж, распаложаны па абодвух баках ракі Нарва, у адлегласці 24 вёрст ад Беластока, з’яўляецца адным са старэйшых гарадоў Падляшша. Апустошаны татарамі і заняты Эрдзівілам у 1241 г., Сураж, па смерці Гедзіміна трапляе ва ўдзел ягонаму сыну Кейстуту, а пасля Вітаўту. Пасля, цягам дзевяці гадоў (1383-1382), пераходзіць ад Вітаўта мазавецкаму князю Янушу, ад яго Ягайлу, зноў мазавецкаму князю і на канец астаецца пры Літве. Такія разлады разбуралі горад; замак, распаложаны на прыгарку крутога берага Нарвы, спасцігалі такія ж самыя бедствы. З XV стагоддзя пачынаецца лепшая эпоха: вялікі князь Казімір, даючы гораду ў 1440 годзе магдэбургскае права, аднолькавае з Вільняй, Коўнам і Берасцем, вызваляе жыхароў на вечны час ад капшчыны [падатак ад карчмы], а католікаў зраўноўвае юрыдычна з праваслаўнымі. (...) Пастановай сейма ад 1588 г. у Суражы ўстаноўлены земскі суд, пераведзены ў 1768 г., пасля ўпадку горада, у Бельск. Канчатковы ўпадак Суража, пачаты ў XVІІ стагоддзі пры Яне Казіміры, дапоўнены ў пачатку XVІІІ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF