Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Наш баранчык

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Звяры, як і людзі, западаюць у памяць або праслізгваюцца, прамінаюць, не пакідаючы глыбейшага следу. Не вяртаемся да іх памяццю, а калі ўжо, дык толькі пры нейкай нагодзе. У гаспадарцы маіх бацькоў было многа жывёл. Нараджаліся, адыходзілі, неяк так незаўважна. Былі аднак і такія жывёлы, якія сваімі паводзінамі ўбіліся глыбока ў памяць, і нават праз пару дзясяткаў гадоў іх успамінаю, а сцэны з імі стаяць перад маімі вачыма і я ўсміхаюся. Слёзы наплываюць мне да вачэй ад сантыменту да мінулага.

Быў у нас такі баран. «Гершт», правадыр статку. Заўсёды ганарліва насіў галаву, быццам прэзентаваў свае цудоўна закручаныя рогі. Толькі тады пахіляў галаву, калі хацеў прыгадаць некаторым пра іх цвёрдасць і моц. Трэба было пільнавацца і мець вочы вакол галавы, калі ўласнік самавітых рагоў быў паблізу. Кожны з нас адчуў на сваёй скуры вынікі такога «спаткання». Да такога «без кія не падыходзь». Калкі мы мелі парасстаўляныя па ўсім падворку, бо невядома ў якім месцы таго падворка нам прыдадуцца. Не раз бацькоў даставалі такія паводзіны барана і думалі даць адпор такім яго выбрыкам. Але калі глядзелі, як ганарліва вядзе ён статак, пакідалі гэта на пасля. Можа быць, наш баран вёў бы доўгае жыццё, калі б раптам у яго барані чэрап не прыйшла задума, каб тыя рогі выпрабаваць не толькі на гаспадарах і іх дочках, але і на іншых членах сялянскай грамады. Найбольш бараніх рагоў і іх паслядоўнасцей баялася мая старэйшая сястра. Старалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF