Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Выстава жывапісу і рысунку Дар’і Красько

Аляксей МАРОЗ

Дар’я Красько з Гайнаўкі — выпускніца Пачатковай школы № 4 у Гайнаўцы, Гайнаўскай бегімназіі і Мастацкага ліцэя ў Супраслі. З 2006 года па 2015 год паспяхова займалася ў мастацкім кружку «Дэфармацыя» Гайнаўскага дома культуры. Дабівалася яна поспехаў у агульнапольскіх і міжнародных мастацкіх конкурсах. Раздавала свае цікавыя работы сямейнікам, сябрам, а партрэты выконвала таксама на заказ. Аднак сабрала вялікую колькасць жывапісу, рысункаў і работ, выкананых шматлікімі тэхнікамі. Новая ініцыятыва ГДК «Арт-вяртанні» гэта намер арганізавання персанальных выстаў работ дарослых ужо выпускнікоў кружка «Дэфармацыя», якія надалей разгортваюць свае здольнасці ў галіне жывапісу, рысунку, разьбы або ў іншых галінах мастацтва. Першая выстава ў рамках ініцыятывы «Арт-вяртанні» была прысвечана творчасці Дар’і Красько. На экспазіцыі ў галерэі ГДК можна было ўбачыць цікавыя прыклады жывапісу і рысункі Дар’і, якая зараз студэнтка Інстытута мастацкай адукацыі Акадэміі спецыяльнай педагогікі ў Варшаве.

Вернісаж экспазіцыі мастацтва Дар’і Красько распачаўся з выступлення скрыпачак Аляксандры Волчык і Веранікі Войцюк з Музычнай школы ў Гайнаўцы і ўдзельнікаў танцавальных заняткаў, якія ладзяцца ў ГДК. Агнешка і Дар’юш Песлюкі стройна станцавалі румбу, затым публіку прывітала мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга Лях-Кучкін.

— «Арт-вяртанні» гэта ініцыятыва нашага старшага інструктара па справах мастацтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF