Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Быць з цікавымі людзмі (ч. 71)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Польшчай цяпер правіць Брусель. Лондан, Вашынгтон... Дык маеце мо дзесяць больш наказаў, і мусіце іх выконваць. Хаця б выкідаць на вуліцу з іх кватэры цэлыя сем’і, бо яны ў нечым задаўжыліся. І гэта не наказ з Масквы; браў крэдыт на нейкую суму, хаця б гэтых 20-30 тысяч, і адсоткі мелі расці на нейкія 3-4 працэнты, а па сутнасці прыйшлося заплаціць цэлую суму. Каля 120 тысяч. І чалавек зруйнаваны. І гэты наказ не выйшаў ад Масквы. Усю азбестацэментную дахоўку трэба мяняць на бляху, бо гэта першая нібы канцэрагенная (а ў нашай купнай ежы менш гэтых канцэрагенных субстанцый, ці не больш чым у азбестацэментным шыферы?). А трэба ведаць, што цяперашняя бляха столькі не выстаіць, як шыфер, але розныя фірмы бляху вырабляюць на свой капыл і трэба шыферу пазбыцца як найхутчэй. Гэта мае высновы, не Пуціна. І калі ласка; шыфер забіраюць, і то яшчэ вялікая ласка, і цалкам дарэмна, і ўладальніку фіга пад нос. А мы калісьці за ім чаргою стаялі і вялікія грошы плацілі. Гэта ж таксама не наказ з Масквы, а Бруселя. А нарабілі розныя піраміды і ў паліцыі, судзе, пракуратуры... І раслі як грыбы пасля дажджу і там царыць «дзяржава ў дзяржаве», і там свае законы і правілы, і жулікі і прайдзісветы бяскарныя, і з праўды ўчыняць няпраўду альбо наадварот. Гэта таксама не наказ ад Масквы, а толькі ад любімага Захаду. А знайсці жаданую працу па сваёй прафесіі і навуцы, калі не маеш знаёмстваў і «добрага дзядзькі», дык пішы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF