Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Цудоўная ікона ў Супраслі

Войцех КАРАНКЕВІЧ

У Супраслі адна з ікон пачала вылучаць міра. Таму я сеў на ровар і паехаў гэта паглядзець. Ля манастырскай брамы стаяў чалавек у цёмнай куртцы.

— Ці можна ўбачыць цудатворную ікону? — спытаўся я.

— Але ж, вядома, пан Войтэк, — адказаў ён. — Я брат Ян. Я тут іканапісец. Калі ласка, ідзіце за мной.

Я адчуваў сябе дзіўна. Вось я, левіцовец, іду пабачыць цудатворную ікону Маці Божай, абраз, які вылучае духмянае міра, а першы, каго сустрэну ў царкве, кліча мяне па імені і асабіста мяне вядзе туды.

Царква ў Супраслі была ўзведзена ў 1500 годзе. Легенда апавядае пра манахаў, якія, шукаючы месца для манастыра, кінулі ў раку крыж. На месцы, дзе ён спыніўся, пабудавалі царкву і манастыр.

— Вы ведаеце, што гэта ўжо другі выпадак такога кшталту ў Польшчы, калі ікона пачынае міраточыць? — кажа брат Ян. — Першы адбыўся гадоў пятнаццаць-шаснаццаць таму ў Тарэспалі.

Брат Ян адчыняе дзверы царквы. Унутры нікога няма. На нас моўчкі глядзяць суровыя твары святых.

— Вось гэта яна, — кажа брат Ян, паказваючы на ікону ў ківоце пасярод храма. — Маці Божая, Жыватворная Крыніца. У памяць аб падзеі...

Вось гэта адбылося каля 450 года. Калі невядомы воін Візантыйскай імперыі ішоў каля варот, якія ахоўвалі сталіцу Канстанцінопаль, напаткаў сляпога, які папрасіў у яго глыток вады. Воін, аднак, не змог знайсці ніякай крыніцы. Потым пачуў голас, які казаў яму пайсці ў бліжэйшы гай, знайсці крыніцу, напаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF