Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Рэдкія фотаздымкі Пракаповічаў і іх сяброў

Сяргей ЧЫГРЫН

У „Ніве” некалькі разоў я пісаў пра праваслаўных святароў Пракаповічаў з Беласточчыны. Згадваў і пра айца Марціна Восіпавіча Пракаповіча. Дык вось нядаўна далёкія сваякі з Магілёва перадалі мне два рэдкія старыя фотаздымкі. Гэтыя фотаздымкі былі зроблены ў горадзе Кельцы ў 1880-я гады і на хутары Тарасаўка ў 1906 годзе, а гэта 7 кіламетраў ад Ялоўкі.

У сям’і праваслаўнага святара Кірылы Марцінавіча Пракаповіча і яго жонкі Кацярыны Фёдараўны Грыгор’евай (па першым шлюбе Мацвеевай) было сямёра дзяцей: два сыны — Сцяпан і Гурый, пяць дачок — Апалінарыя, Валянціна, Зінаіда, Ірына і Людміла. Сям’я жыла на хутары Тарасаўка (Рыкава) на краю Белавежскай пушчы. Гэта сядзіба перайшла Кірылу Пракаповічу і яго сястры Надзеі (Рыжай) ад бацькоў — святара Марціна Восіпавіча Пракаповіча і яго жонкі Леанціны Мікалаеўны Пракаповіч. Брат і сястра Пракаповічы атрымалі ў спадчыну па 20 дзесяцін зямлі кожны.

Спачатку гэта зямля, пасля паўстання 1863 года, належала рускаму паручыку Тарасу Рыкаву, які яе прадаў настаўніку сельскага вучылішча Сямёну Блішчынскаму. А напачатку 1870-х гадоў Тарасаўку купіў святар Крыжаўздзвіжанскай царквы з Ялоўкі Марцін Пракаповіч.

Праваслаўны святар айцец Марцін Восіпавіч Пракаповіч нарадзіўся ў Мінскай губерні. Пасля заканчэння Літоўскай духоўнай семінарыі ў 1857 годзе ён з атэстатам другога разраду служыў святаром у вёсцы Новы Двор у царкве архангела Міхаіла. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF