Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Коні на балоце

Ганна КАНДРАЮЦК

— Да зуброў я ўжо прывык, а тут такое цуда! — не хаваў захаплення адзін з інтэрнаўтаў. Мова пра статак польскіх конікаў, якіх прыкмецілі ў наваколлі Нарвы. Відовішча здавалася незвычайным, тым больш што назіралі ўсё з вышыні нядаўна адкрытага моста-эстакады, раскінутага па над далінай Нарвы. Коні бродзяць у вясновым разводдзі на Нарве ў пошуках для сябе сакавітых сцяблінак балотных раслін. На першы погляд статак напамінае дзікі табун, які прыцягнуў сюды на вясновы папас з Белавежскай пушчы. Карцінка прамаўляе яшчэ як бонус да эстакады, які спалучае ў сабе мадэрнасць і дзікасць, каб гэтым самым падбіць турыстычны ранг рэгіёна.

— Тое, што я пабачыў, едучы новай кальцавой дарогай ля Анцутаў, той статак дзікіх коней, — захапляўся іншы інтэрнаўт, — межавала з прывідам-фэнтазі. Словам, касмічнае перажыванне!

Сапраўды так яно глядзіцца. Калі ўжывую на другі дзень Вялікадня я сама пабачыла конікаў, усе высокія словы захаплення здаліся дарэчы і на месцы. З падобнай асалодай я перасякала даліну ракі па новым мадэрным мосце, які ў нашым балотна-лясным куточку явіўся касмічным прыбыткам. Цікава, што новы адрэзак дарогі з той эстакадай правялі па першабытных пераходах, па якіх стагоддзямі перасякалі раку людзі і жывёла. Менавіта, яшчэ сорак гадоў таму туземцы па старой звычцы перасякалі раку ўброд ля тых жа Анцутаў. З афіцыйнай дарогі, што паварочвала ў бок цвінтара, карысталі адно на машынах прыезджыя, для якіх не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF