Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Выраі вечнасці (2)

Яўген ВАПА

Упершыню і на Велікодныя святы завіталі мы да роднай хаты ўжо без бацькоў. Прыехалі паздаровіцца з імі і падзяліцца радасцю Пасхі Гасподняй, паехалі на нашы вясковыя могілкі ў Вэрстоку, пра якія пісаў я не раз у гэтым месцы не толькі пры нагодзе Правадной нядзелі. Вядома, згодна з традыцыяй завезлі і паклалі на сямейныя магілы пакрашаныя яйкі і таксама разам з малітвай запалілі на іх свечкі. А потым наведвалі спачываючых там вечным сном аднавяскоўцаў, знаёмых і на ўскраіне Белавежскай пушчы стараліся ўзгадаць нашы генетычныя гісторыі. Тут ужо свежыя магілы чарговых аднавяскоўцаў, памерлых у Беластоку ці Гайнаўцы, якія па сваёй апошняй волі вярнуліся ў родную прастору. Ёсць і такія, што на апошні спачын вярнуліся сюды не толькі з іншых гарадоў, дзяржаў, але і кантынентаў. Бо тут найлепей і надалей яшчэ.... адвечная цішыня, пахучы водар паветра, птушынае канцэртаванне прыносяць настрой абвостранага адчування непазбежнасці зямнога прамінання, якое прывядзе кожнага з нас на свае могілкі.

Але ў той момант і ў такім месцы пра справы жыцця і смерці размова вядзецца вельмі натуральна і спакойна. І адначасна непазбежнае — пры кожнай магіле ўзгадваецца крохкасць і кароткасць жыцця, часам трагічнасць смерці пахаваных тут людзей. І перад вачыма паўстаюць літаратурныя і фільмавыя вобразы іхніх гісторый з малых і вялікіх айчын, дзе, на жаль, выпадала быць ужо толькі іх заложнікамі, ці ахвярамі. Кожны з лёсаў паўстае на фоне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF