Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Эга

Міраслаў ГРЫКА

Хто з нас не шануе ўласнае самалюбства ды і з заўзятасцю клеткавай курыцы, якая, аднак, не ўсведамляе, што чым больш яна жарэ, тым больш таўсцее і тым хутчэй ляжа трупам... смачным кавалачкам на талерцы. Фінал несправядліва дрэнны. Для курыцы. Таму што для ўпасенага эгаізмам чалавека неабавязкова. Пахудзіць сваё эга — гэта пастулат на мерку чалавечнасці. Але праўда ў тым, што кожны вызначае яго па-рознаму. У маім выпадку найвышэйшая праява чалавечнасці — вызваленне ад нікацінізму. Якое брыдкае, якое бесчалавечнае гэта захапленне! Я куру, таму што я дурны! Калі рэзюмаваць, найвышэйшая праява чалавечнасці — гэта не вызваленне ад залежнасці, а ад глупства, уласцівага людзям. Дурань і той, хто паліць, і той, хто думае, што з’еў усе розумы. Дурань той, што не заўважае, што яго ўласнае эга апанавала ім. Пуцін дурны. Але і я дурны — бо куру. Але прынамсі я трымаю сваё эга пад кантролем. У параўнанні з пуцінскім, маё хутчэй пасрэднае, невыразнае і хутчэй сумнае, чым цікавае. Аднак мушу прызнацца, што мне з ім добра. Бо я не ўпэўнены, што, напрыклад, эга спадароў Дуды і Маравецкага не дрэйфуюць да водмеляў пустога эгацэнтрызму. Але гэта іх справа... Ну... і, у пэўным сэнсе, мая. Наша. Я не жадаю, каб у Польшчы ва ўладзе быў двайнік Пуціна. Ці не цікава, аднак, што ў польскім куратніку Пуціна лічаць недасяжным узорам пеўня? Не для ўсіх, вядома. Але для палітыкаў з кола цяперашняй улады. Я іх за гэта дакараю, толькі што я магу? Калі ім у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF