Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

За крок да расстрэлаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За адзін красавіцкі дзень мінулага тыдня імя нікому дагэтуль невядомай Марыны Лянчэўскай загучала на ўсю Беларусь. Не, яна не вызначылася нейкімі вынаходніцтвамі ці новым словам у галіне навукі, не рабіла складаных медыцынскіх аперацый, не праславілася арыгінальнымі творамі мастацтва і нават не выйшла наперад у сферы паскоранай жывёлагадоўлі ці патройнага выканання працоўнага плана на канвееры фабрыкі. Марына Лянчэўская — гэта «дэпутатка» так званай палаты прадстаўнікоў так званага Нацыянальнага сходу. Менавіта Марыне Лянчэўскай была «оказана честь» агучыць на адмысловым пасяджэнні вышэй згаданага дзяржаўнага органа папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Праект новага закона быў прыняты адразу ў двух чытаннях.

Новы законапраект нібыта падрыхтаваны «ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю». Законапраектам прапануецца ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму. У перакладзе на чалавечую мову гэта азначае, што зараз дзяржава будзе мець юрыдычна ўзаконенае права на расстрэл сваіх грамадзян, якія вызначацца хоць якімі-небудзь праявамі нязгоды з палітыкай кіраўніцтва дзяржавы ці яе асобных органаў. Тым больш, што такое «замах на здзяйсненне актаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF