Ніва № 19 (3443), 08 мая 2022 г.

Што нас ідэнтыфікуе на Падляшшы?

Міра ЛУКША

У беластоцкім Універсітэцкім цэнтры культуры 26 красавіка адбылася дыскусійная панэль, якая таксама перадавалася анлайн на канале Фонду «Тутака» — YouTube Fundacji Tutaka, які з АЦК і Галерэяй Арсенал быў арганізатарам сустрэчы. У панэлі «Ідэнтычнасць беларусаў Падляшша» ўдзельнічалі беларусы — выступоўцы і дыскутанты-слухачы — выдатныя дзеячы навукі і культуры рэгіёна. У дыскусіі прынялі ўдзел беларусы Падляшша: прафесар Лявон Тарасэвіч — сусветнай вядомасці жывапісец, прафесар Акадэміі мастацтва ў Варшаве, старшыня Фонду «Villa Sokrates», арганізатар штогадовых сімпозіумаў «Беларускія трыялогі» ў Крынках; Ілона Карпюк — журналістка, аніматарка культуры, вакалістка гурта «Ilo&Friends»; Алег Латышонак — гісторык, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта; Анэта Прымака-Онішк — журналістка, рэпарцёрка, аўтарка кнігі «Бежанства 1915 года. Забытыя ўцекачы»; Павел Станкевіч — рэжысёр і арганізатар шматлікіх культурных мерапрыемстваў, старшыня Фонду «Тутака»; мадэратарамі былі Кацярына Савіцка-Межынска — літаратуразнаўца, старшыня рэгіянальнай даследчай групы на філалагічным факультэце Беластоцкага ўніверсітэта і Мікалай Ваўранюк — журналіст Беларускага Радыё Рацыя, выдавец праграмы «Беларускі тыдзень» на TVP 3 Беласток. Мерапрыемства было праведзена дзякуючы фінансавай падтрымцы горада Беластока. Праходзіла пад медыйным патранажам «Выбарчай газеты», у рамках цыкла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF