Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Радаўніца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Час веснавога раўнадзенства — гэта час, калі адкрываецца вырай. Прылятаюць птушкі, выходзяць змеі, прачынаецца мядзведзь. У раўнадзенства на зямлю вяртаюцца і душы памерлых, лічылі продкі. Але нябожчыкі могуць пабыць сярод жывых абмежаваны час. Потым яны, каб сусветная раўнавага не парушылася, мусяць вяртацца назад. Таму першая нядзеля пасля Вялікадня і называецца «праводнай» — маюцца на ўвазе дзеянні, звязаныя з выпраўленнем дзядоў назад, на той свет — тлумачыць беларуская фалькларыст Таццяна Валодзіна.

А, пры нагодзе, наконт самога Вялікадня... Паводле «Кароткага атэістычнага слоўніка» маскоўскага выдавецтва «Наука» з 1969 года: «У сівую даўніну яўрэі, будучы яшчэ качэўным пастушым племенем, адзначалі Пасху ў сувязі з веснавым цяленнем дабытку. З іх пераходам у аселае жыццё і развіццём земляробства, свята пастухоў злілося са святкаваннем пачатку жніва, якое ладзілася ў першую поўню месяца пасля веснавога раўнадзенства. (...) Пасля рабіны ў адзначанне Пасхі ўнеслі ідэі чакання месіі, збаўцы яўрэйскага народа, а таксама ўзмоцнілі элементы нацыяналізму. Рэакцыйным па сваёй сутнасці астаецца святкаванне іудзейскай Пасхі і цяпер. У капіталістычных краінах яўрэйскія буржуазныя ідэолагі выкарыстоўваюць гэтае свята для прапагандавання нацыяналізму, ідэй класавага міру сярод яўрэяў і варажнечы да грамадскага прагрэсу».

Столькі наконт Вялікадня — дзеля прыгадання не так даўняга мінулага, так дарагога цяперашнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF