Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

„KIDS TEDDY BEARS”

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

«Не менш за 167 дзяцей загінулі і 279 атрымалі раненні ў выніку агрэсіі Расіі на Украіну», — паведаміла ў сераду (06.04.2022) Генпракуратура Украіны.

У сувязі з ініцыятывай стварэння «Галерэі Вольнай Украіны» я падаў заяўку на далучэнне да гэтага праекта. Кожная форма баявых дзеянняў і інфармацыя аб агрэсіі Расіі супраць Украіны неацэнныя. Таксама гэта!

З матэрыялаў арганізатара: «З 13 красавіка тратуар па заходнім баку вул. Бельведэрскай у Варшаве, побач з амбасадай Расійскай Федэрацыі ператворыцца ў галерэю вулічнага мастацтва п.з. Вольная Украіна. Апынуліся там працы на тэмы, якія заклікаюць спыніць расійскую агрэсію, выказваюць пакуты ахвяр канфлікту і нясуць мірнае пасланне. Натхненнем для стварэння галерэі была, між іншым берлінская East Side Gallery і ангажаванае вулічнае мастацтва, якое развіваецца ў Польшчы з 1980-х гадоў. Гэта таксама ідэя, якая ўпісваецца ў сучасную антываенную камунікацыю і выкарыстоўвае прывабнасць вулічнага мастацтва, якое ахвотна каментуецца і дзеліцца ў сацыяльных сетках. Стваральнікам ідэі і канцэпцыі галерэі з’яўляецца эксперт па сувязях з грамадскасцю Аляксандр Кабецкі, а ініцыятарамі варшаўскія радныя: Агнешка Гежынска-Кервінска, Марцін Рольнік і Славамір Патаповіч. Арганізатар праекта — Упраўленне культуры Варшаўскай ратушы, партнёр і суарганізатар галерэі Stołeczna Estrada, а куратар праекта — д-р. габ. Аркадзій Карапуда — жывапісец». Я кожны дзень чытаю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF