Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (39). Смутак веснавых дрэў

Андрэй СЦЕПАНЮК

Не будзе святочна, не будзе аб радасці ад спаткання з Уваскрэслым. Не будзе, бо быць не можа. Дык надалей не ўмею адказаць на пытанне сяброўкі, якая „за мужам” кінула каталіцызм і прыйшла з поўным перакананнем да праваслаўя. Чаму? І не ўмею ў тую хвіліну сам сябе пераканаць, як робяць гэта многія, да тэзісу, што так мела быць і што гэта плата за грахі. Чые грахі? Тых дзяцей, якія сядзелі разам з ашалелымі ад страху маці ў падвалах тэатра ў Марыупалі? Гэтай згвалтаванай чалавечым зверам 83-гадовай бабулі, якая з плачам выкрычыць, што лепш бы яе той звер забіў, чым аставіў сярод жывых? А можа за грахі святароў, якія глядзяць на разваленыя сцены святыняў створаных рукамі пакаленняў і намоленых шчырай верай загубленых людзей? Глядзяць і моляцца, каб быў на зямлі спакой і каб была надзея, і не разумеюць, чым яны горшыя за брухатых правадыроў сваёй канфесіі, якія пакінулі іх і іх паству на здрадніцкую смерць.

КатА свайго я заву — Кот.

КАта свайго я заву — Кат.

Рабскае племя заву — Скот.

Брата свайго я заву — Брат.

Колькі прыдумана намі слоў,

Накручана сэнсаў і пад, і на,

Але любоў — гэта проста любоў,

А калі вайна — то гэта вайна.

Вораг прыйдзе на мой парог,

Свет ягоны завецца — цьма.

А я свайго Бога заву — Бог,

Іншых імён у яго няма.

Ганна Севярынец,

*** КатА свайго я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF