Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Дубіцкі свет цікавых людзей... (ч. 70)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Муж начальніцы пошты ў Палічнай Яўгеніі Каравай, Мікалай, на паштовых справах так разбіраўся як свіння на апельсінах. Так як у той час усе паштальёны былі цалкам таўкачамі і як замяніць начальніка на зуб не ведалі. А мой першы начальнік Васіль Андрасюк родам з Істока на маё вялікае шчасце адышоў у гайнаўскую паштовую ўстанову на вышэйшую пасаду як інспектар. І новым начальнікам нашай пошты была пазначана Ніна Маркевіч родам з Дабрывады, маладая стройная дзяўчына і мая дапамога ёй ужо не была патрэбнай, і яна спраўлялася з работай маланкава і ад рукі. І ў нас на пошце мяняліся начальнікі, але гэта былі маладыя граматныя мясцовыя і не мясцовыя дзяўчаты, а пасля яны павыходзілі замуж. Цёпла я іх усе ўспамінаю. Няма ўжо ў жывых Васіля Андрасюка родам з Істока, Яўгеніі і Мікалая Караваяў з Палічнай, і гэтыя людзі яшчэ ў маладым веку ад нас адышлі. А маглі б яшчэ жыць, але гэта не наша воля. І ў нашым асяродку здароўя: колькі тут перайшло розных лекараў, персаналу... дык не пералічыць. Памятаю маладога лекара Мікалая Ялінніка, а пасля Шведа (?), імя не памятаю. Тых пачэсных людзей я пахваліў у «Ніве» і яны мне кожны асобна падзякавалі і ясна ў свой час, бо адзін адышоў, то другі настаў. У сваім тэрэне палюбіў я людзей, і думаю, што яны таксама, бо даведаліся, што я сакрэтны чалавек і не пляткар. Любіў я паслухаць вывадаў дзядзькі Кандрата з Руткі, бацькі слаўнай Ганны. Гэты чалавек быў цяжка хворы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF