Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Кніга пра Хведара Ільяшэвіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У Беластоку на польскай мове выйшла з друку кніга Алены Глагоўскай, прысвечана беларускаму паэту, гісторыку і грамадскаму дзеячу Хведару Ільяшэвічу (1910-1948). Яна называецца „Za Białorusią świata nie widział. Rzecz o Teodorze Iljaszewiczu — białoruskim poecie, historyku i działaczu”. Пра выданне парупілася не толькі аўтарка, але і Беларускае гістарычнае таварыства. І гэта вельмі добра. Хведар Ільяшэвіч заслугоўвае ў беларусаў самай светлай, вялікай і шчырай памяці. Пра яго і ягоную творчасць можна пісаць бясконца. Але беларусы не дужа рупяцца гэта рабіць.

Сапраўды, таленавіты паэт, журналіст, настаўнік і грамадскі дзеяч Хведар Ільяшэвіч належаў да народжанага незадоўга да Першай сусветнай вайны пакалення беларускіх нацыянальных і літаратурных рупліўцаў, якое беларускую дзейнасць пачынала ў сярэдзіне міжваеннага дваццацігоддзя. Уплыў на Хведара Ільяшэвіча, беларускую нацыянальную свядомасць, як піша Алена Глагоўская, аказала перш за ўсё навучанне ў Віленскай беларускай гімназіі, а таксама дзейнасць беларускіх арганізацый і ўстаноў у Другой Рэчы Паспалітай, галоўным чынам у Вільні.

Хведар Ільяшэвіч прыйшоў у Віленскую беларускую гімназію на самым пачатку 1920-х гадоў, калі там яшчэ працавалі такія вялікія асобы Беларусі, як Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Грыневіч, Сяргей Паўловіч. У гімназіі на той час пастаянна ладзіліся розныя вечарыны, прэзентацыі, чыталіся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF