Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Уладзімір Арлоў і яго кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» (ч.ІІІ)

Аляксей МАРОЗ

— Шмат якія мае тэксты празаічныя і паэтычныя напісаныя ад першай асобы. Калі літаратар піша ад першай асобы, у чытача з’яўляецца думка, што гэта вельмі аўтабіяграфічна. У мяне ёсць гістарычныя навелы, напісаныя ад першай асобы, а кажуць, пра якую эпоху не пісаў бы, пісьменнік піша пра сябе. Пры Здане таксама можна чытаць і знаходзіць нешта аўтабіяграфічнае. Часам гэта рызыкоўна. Пытаюцца мяне сваякі, блізкія людзі: «Каго ты меў на ўвазе і як там было з табой. Як ты мог гэта зрабіць і напісаць пра нас». Як прыклад ёсць у мяне апавяданне «Новы год», якое друкавалася ў першай кніжцы і потым. Сталася так, што мой дзядзька памёр на Новы год. Пасля навагодняй ночы я паехаў на пахаванне ў такі гарадок Лепень, каля Полацка. Туды прыехалі розныя сваякі і я напісаў апавяданне, якое было дастаткова блізкае да рэальнасці, хаця гэта, канешне, не быў рэпартаж з пахавання. Аднак мая цётка з за гэтага апавядання пасля гадоў дзесяць не размаўляла са мной. Потым яна і так сышла ў іншы свет, не паразмаўляўшы са мной. Мне некалькі сваякоў, блізкіх асоб сказалі, што гэта паклёп на іх. Я адказаў, што гэта літаратурны твор. Там зусім іншыя імёны і акалічнасці іншыя, іншыя дэкарацыі. Можа быць мяне натхняе пісаць ад першай асобы і даваць волю ўспамінам, а не толькі фантазіі. Можа таму, што ў мяне ёсць частка цыганскай крыві і, як вы чулі ў баладзе «Мёд», сапраўды мая бабуля была так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF