Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Каменныя масты памяці

Ганна КАНДРАЦЮК

«Голюбе — па-нямецку Gollubien, вёска якой няма». Лозунг, які прырос да прускай мясціны-ахвяры, распаложанай на краю Рамінцкай пушчы. Першая населеная кропка са шчыльнай забудовай, куды ў 1944 годзе зайшла Чырвоная Армія. Свой прыход пазначылі забойствамі, гвалтамі, знішчэннем. Праўда, канчаткова не ўдалося датла спляжыць мясцовасці. І сёння тут пабачыце каменныя масты і чыгуначныя насыпы, прыхаваныя сярод здзічэлых садоў і зелені. З пабоішча выратаваліся лічаныя туземцы, якія да прыходу саветаў схаваліся ў нетрах пушчы. Пасля вайны спрабавалі яшчэ гаспадарыць на руінах і латках зямлі, адрэзаных ад саўгасаў, званых у Польшчы ПГРамі. Іх прысутнасць, аднак, занадта калола ў вочы, недабіткаў і так канчаткова перасялілі ў 1970-х гадах у Нямеччыну. Але гэтага было недастаткова. Замятаць сляды, то-бок прыбіраць зруйнаваныя будынкі прадаўжалі яшчэ ў 1984 годзе атрады ZOMO, якім у дапамогу пасылалі трактарыстаў з навакольных СКРaў. Усё дарэмна. Той сарамлівай плямы на гонары вызвольнай арміі не ўдалося сцерці па наш дзень.

Патрапіць у Галюбен — вёску, якая не існуе, амбіцыя сучаснага турыста. Яна апынулася на адукацыйным шляху Ландшафтнага парку Рамінцкай пушчы. Частка патрапіць тут выпадкова, па дарозе ў Станьчыкі, дзе змяшчаецца турыстычны атракцыён Вармінска-Мазурскага ваяводства — манументальныя каменныя масты, якіх называюць яшчэ нямецкімі акведукамі.

* * *

На другі дзень каталіцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF