Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Выраі вечнасці

Яўген ВАПА

Пост, Вербніца, Вялікдзень, Правадная нядзеля — у маёй памяці гэта той струменьчык Пасхальнага перыяду, які, здаецца, расцягнуты, але адначасна аб’яднальны вечным спляценнем жыцця і смерці. Тут маем спачатку дачыненне з яго посным суцішэннем і чалавечым маўчаннем, затым неверагоднай успышкай веснавога прабуджэння і чакання Хрыста ў выглядзе яго ўезду ў Іерусалім, урэшце драма свядомасці здрады, улады, саманаканавання смерці і перамогі над ёю. А ўсё на нашых вачах і душах у літургічным, царкоўным календары, які штогод не дазваляе нам забываць той зямной заблытанасці і слабасці роду чалавечага. І апагей нарастаючай кульмінацыі болю «страснай сядміцы» — чытанне дванаццаці фрагментаў Евангелля ў вялікі чацвер, пятніца поўная цярпення і чалавечай трагедыі, суцішальна-чакальная субота з Усяночнай літургіяй, якая вызваляе нас з кайданоў пякельнай цемры, калі з радасцю і з упэўненасцю веры спрадвечна пасля поўначы заяўляем — Хрыстос Воскрэс! У адказ кажуць — Сапраўды Воскрэс! А ўжо калі за нядзельным, велікодным сняданкам найчасцей дзелімся ў сямейным крузе радасцю Уваскрэсення, то адначасна той нябачнай Божай ласкай адчуваем сябе больш радаснымі, але і адначасна бяспечнымі. Проста, робіцца так добра на душы і ў сэрцы. І хочацца, каб тое дабро трывала і не прамінала.

Толькі і аж чатыры словы — але якая моц праўды, веры, надзеі спадарожнічае нам грэшным. І ў змозе яны выстаяць, вытрымаць і перамагаць тое, што дрэннае ў нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF