Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Вялікі выклік

Міраслаў ГРЫКА

Сальвадор Далі, знакамітая фігура ў свеце мастацтва, нават больш уплывовая пасля смерці, аднойчы сказаў пра сябе: «Прачынаючыся кожную раніцу, я адчуваю невымоўнае задавальненне быць Сальвадорам Далі, і я пытаюся, здзіўлены, што цудоўнае ён зробіць сёння, гэты Сальвадор Далі?» Тое, што ягоныя словы — гэта праява эгацэнтрызму, каб не сказаць крайняй самазакаханасці, я павінен з гэтым пагадзіцца, але не магу не адчуваць, што яго прызнанне па-свойму мілае. Эфект яго эгацэнтрызму — шакуючыя вобразы: звялыя гадзіннікі, абвісаючыя з краю стала як напаўспечаныя бліны, палаючыя жырафы, увекавечаныя ў радасным галопе, або — насамрэч, немагчымае — Хрыстос, прыбіты да пяціграннага крыжа, якія вышэй нашай простай уявы. Далі інтуітыўна, а можа, дзякуючы свайму нязломнаму нарцысізму, на пачатку дваццатага стагоддзя адкрыў для сябе найноўшую галіну навукі — неўралогію — што свет, як мы пра яго думаем, не такі, якім ён ёсць сапраўды. Гэта пэўная індывідуальная рэпрэзентацыя нашага мозгу. І колькі мазгоў, столькі ўяўленняў. Ці, дакладней, гэтых яго інтэрпрэтацый. Найбольш поўна гэта выяўляецца ў палітыцы. Палітычны дыскурс поўны свабодных інтэрпрэтацый. Яраслаў Качынскі іначай вызначае аргументы польскай дзяржавы, чым Дональд Туск або старшыня ПСЛ Уладыслаў Касіняк-Камыш. Калі б гэтыя наратывы накладваліся, мы б адчулі кагнітыўны хаос. Згаданыя тут палітыкі, і ці не ўсе палітыкі з яшчэ іншымі перакананнямі, здаецца, гавораць на асобных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF