Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Вяртанне Еўропы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Слабенькія, але загадзя марныя надзеі на тое, што ў велікодны перыяд вайна, якую вядзе Расея супраць Украіны і фактычна ўсяго заходняга свету, спыніцца, прадказальна не спраўдзіліся. Войны толькі пачынаюцца хутка, нават маштабныя, але канца ім дамагацца доўга. Гэта як з пажарам, які можа ўзнікнуць з адной іскры і спаліць цэлы горад. А гэтая вайна можа стаць апошняй у гісторыі маскоўскай імперыі, якая пяцьсот гадоў не дае спакою і мірнага развіцця ўсім суседзям і цэлай Еўропе, што робіць яе не проста гістарычнай, а эпахальнай і лёсавызначальнай.

Другая стадыя ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіну характэрная кардынальнай зменай пастаўленых захопнікамі заданняў. Пацярпеўшы жорсткую няўдачу на першым этапе, які планаваўся як адзіны і як лёгкая перамога, пуцінская ваенная хеўра пераарыентавалася на захоп усходняй часткі Украіны, каб падрыхтаваць свой традыцыйны парад на 9 мая і скарміць піплу чарговую «вялікую перамогу». Цяпер і гэтыя планы акупантаў не выглядаюць рэальнымі. Гераічная абарона ўкраінскага рэгулярнага войска і фармаванняў тэрытарыяльнай абароны ламаюць планы Крамля на вачах. І гэта стварае яшчэ большую пагрозу прымянення ядзернай ці хімічнай зброі агрэсарам. Бо ўсё больш становіцца зразумелым — у «звычайнай» вайне Маскве не перамагчы, яна непазбежна пойдзе на дно як аднайменны флагманскі крэйсер у глыбіню Чорнага мора. Відавочна мяняецца і рыторыка расейскіх дзяржаўных прапагандыстаў, некаторыя з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF