Ніва № 18 (3442), 01 мая 2022 г.

Са зменамі, але паступова — БГКТ з новым воблікам

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

З Васілём Сегенем — старшынёю Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства размаўляе Уршуля Палюховіч

«Ніва»: — Вы ўзначальваеце арганізацыю, якая існуе больш за 65 гадоў. Ці ў сувязі з гэтым больш сумневаў ці можа спадзяванняў?

Васіль Сегень: — Час, у які прыйшлося мне стаць на чале БГКТ, вельмі цяжкі і складаны. Калі б гэта былі спакойныя часы такой нармальнай культурнай дзейнасці, арганізацыі было б значна прасцей. А зараз на гэта ўсё наклалася сітуацыя, звязаная з самай нядаўняй падзеяй, вайной ва Украіне, і, вядома, праблема звязаная з тым як Беларусь і мы, беларусы, бачым сябе ў святле гэтай вайны, якія адносіны да нас з за нашых меркаванняў адносна сітуацыі ва Украіне. Але раней яшчэ наша стаўленне да падзей, якія мелі месца ў самой Беларусі. Я маю на ўвазе падзеі 2020 года, калі грамадзяне Рэспублікі Беларусь выбіралі прэзідэнта. Вынік вядомы і гэтыя паслядоўнасці, якія за гэтым пайшлі, таксама вядомыя — усё гэта аказвае вялікі ўплыў і на нас, беларусаў у Польшчы, грамадзян Польшчы і на нашу арганізацыю канкрэтна, і гэта адмоўны ўплыў. І цяжка з гэтым на пачатку змагацца.

— Можна сказаць, шукаючы пазітываў у падзеях 2020 года, што сітуацыя ў Беларусі паўплывала на нейкую трансфармацыю БГКТ, якая, думаю, сярод многіх, лічылася закасцянелай арганізацыяй.

— Я думаю, што такое бачанне БГКТ сярод людзей было. Сярод тых, якія нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF