Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Вайсковыя ўспаміны ч.ІV

Міхал МІНЦЭВІЧ

У кастрычніку 1978 года ў войска прыходзілі новыя прызыўнікі, а адыходзілі старыя. Была ў часці ўрачыстая лінейка. Некаторыя з рэзервістаў атрымалі ад камандзіра часці памятныя ўзнагароды. Чыталі прозвішчы, уручалі памяткі. Я акурат быў у амбулаторыі. Прыйшоў калега з калектыву з усмешкай: «Міхал, выходзіш у запас, цябе зачыталі, далі ўзнагароду!» Была гэта кніжка Паўла Батава «W marszu i w boju». А ў ёй прысвячэнне: «W dowód uznania dla st. szer. Mincewicz Michał za wzorowo pełnioną służbę żołnierską oraz osiągnięcie wysokich wyników w szkoleniu i w pracy»; з пячаткай і подпісамі намесніка камандзіра па палітычных справах і камандзіра часці 3748.

Мая служба ахоплівала вайсковыя абавязкі і гранне. Ігралі ў жаўнерскім клубе сваім кадравым і часам таксама, па загадзе начальства, на вяселлях іх сямейнікаў ці знаёмых у клубе або навонкі часці. Памятаю адно вяселле вайскоўца. Мы на сцэне, госці за поўнымі сталамі, а не хапае маладой пары. Чакаем гадзіну, дзве, а маладых няма. Усе выходзяць з цярпення, нам не загадваюць іграць. Нехта нам патлумачыў, што маладыя паехалі да фатографа. Але не было гэта праўдай, бо паехалі яны самі тайком узяць касцельны шлюб. Усе кадравыя былі партыйнымі і ім афіцыйна не дазвалялі хадзіць у касцёл.

Не хапала нам акардэаніста на вяселлі, але знайшоўся такі капрал з суседняй роты, Рысек, родам з Мазур, бадай з Гіжыцка.

Музыка неабходная для танцавальнай забавы, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF