Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Культура і кіно (ч. 69)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Мы канчалі сёмы клас і навукі не так многа было, бо за няцэлы месяц будзе канец навучальнага года. Быў акурат перапынак і мы згуртаваліся каля кінаперасоўнай машыны «Люблін», у якой кіншчыкі нешта сваё рабілі, а мелі і сваю кухню. Да сеанса фільма яшчэ трэба некалькі гадзін пачакаць. Адзін вучань нашага класа Коля Хамічук не ведаю адкуль раздабыў літр чыстай вады і пачаў бавіцца ёю і неасцярожна абрызгаў ёю кіншчыкаў. І тут шафёр, чалавек малады, сярэдняга росту, шчуплы, падышоў да Колі і шпаркай рукою ўрэзаў моцную аплявуху па твары вучня, аж ляск раздаўся. Што ж, наш сябар дастаў па мордзе як трэба; не трэба было бавіцца халоднай вадою. І яшчэ шафёр кінаперасоўкі моцна яго аблаяў. Мы адышлі трохі ўбок і адзін вучань сёмага класа, які лічыўся і дужым (але не быў мацнейшым ад мяне), адважным і нікога не баяўся пачаў хваліцца: «О, калі б мяне гэты шафёр так зачапіў, як Колю, дык я яму таксама добрую здачу аддаў бы і быў бы ён не рад, што мяне зачапіў. Я не бэтка і ўмею таксама добра біцца». Мо і праўда — мы так падумалі і зноў падышлі цэлай групай пад самаход і разявіліся на кіншчыкаў і іх машыну. І тут наш «герой», які нікога не баяўся, гаворыць кінамеханіку Аліку: «Ты, давай падужаемся». А той нічога, і мо падумаў: «З нейкім гаўняком я, дарослы чалавек, буду дужацца?» А «герой» зноў: «Ты, давай падужаемся». І так некалькі раз паўтараў гэтую фразу. І тут падыходзіць да яго шафёр і кажа (ясна, па-польску: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF