Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Апавяданні. Пятнаццаць мінут

Жэня МАРТЫНЮК

Быў цёплы травеньскі ранак. Як штодня я, пакінуўшы веласіпед каля банка, накіравалася на аўтобусны прыпынак у цэнтры горада, адкуль ад’язджала на працу ў Беласток. Было пасля пятай раніцы, як пачало ўзыходзіць сонца. Яго прамяні разліваліся над горадам і адчувалася цяпло. На лаўцы сядзеў таўставаты мужчына і прабаваў са мною завесці гутарку. Я была не супраць, таму што ён расказваў, у якіх магазінах можна купіць розныя тавары па зусім нізкіх цэнах. Да прыезду аўтобуса заставалася каля пятнаццаці мінут і, каб час не доўжыўся, я ахвотна гутарыла з гэтым мужчынам, які амаль штодзённа ездзіў на працу ў Беласток.

Раптам на прыпынак пад’ехала зялёная машына, адчыніліся дзверы і з яе выглянуў знаёмы мне чалавек. У сваёй памяці я пачала шукаць гэты твар і бадай што пазнала сябра з маіх ліцэйскіх гадоў у Бельску- Падляшскім.

— Пэўна гэта той самы Андрэй, — падумала я і на яго ўсмешку таксама ўсміхнулася. Ён сказаў мне, што едзе на працу і, ведаючы, дзе я працую, хоча мяне аб нечым папрасіць.

— У мяне канцылярская справа, я вось яе прадставіў на паперы, не ведаю толькі, ці так павінна быць. Аднак, можа, кінеш вокам і завязеш у сваю канцылярыю? — папрасіў Андрэй.

Я прачытала прашэнне; яно было добра напісанае.

— Усё правільна, перадам туды, куды трэба, — згадзілася я і запыталася Андрэя, што ў яго жыцці за столькі гадоў змянілася. Гледзячы ў яго каштанавыя вочы, я адчула як яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF