Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Уладзімір Арлоў і яго кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

— Незалежнасць — гэта самая вялікая каштоўнасць для любой нацыі. Толькі ў незалежнай дзяржаве нацыя можа здзейсніцца і сказаць сваё слова перад чалавецтвам, перад цывілізацыяй, перад Богам. Страціць незалежнасць гэта самая страшная трагедыя для нацыі. Незалежнасць — гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі-небудзь так будзе, бо іначай проста не варта жыць, — скажа ў канцы спаткання выдатны беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў, прачытае стоячы сваё славутае эсэ «Незалежнасць — гэта...» і атрымае ад публікі гучныя і працяглыя апладысменты. — Эсэ было напісана ў лютым 1990 года, да першага нумара газеты «Свабода», якая калісьці выходзіла ў незалежнай Беларусі статысячным накладам. Эсэ з’явілася ў адмысловым выпуску газеты, прымеркаваным да Дня Волі. Эсэ потым шмат разоў друкавалася і ў 1993 годзе, калі шырока адзначалася ў Беларусі 75-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, чыталася ў вялікай зале філармоніі ў Мінску. Там на сцэне, у прэзідыуме, побач сябе сядзелі тадышні кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня тагачаснай Рады БНР Язэп Сажыч і кіраўнік парламенцкай апазіцыі Зянон Пазьняк. У гэтым жа годзе эсэ «Незалежнасць — гэта...» зрабіла трыумфальнае шэсце па старонках дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсы, а эпілогам яго была публікацыя ў газеце «Піянер Беларусі». Дарагія сябры, я заўсёды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF