Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Прачакаць найгоршае пад дахам Ірэны Каранкевіч

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Спадар Раман без непатрэбных пытанняў адкрывае дзверы ў хату і вітае прыемнай усмешкай ды знаёмым на Падляшшы прывітаннем: «Захадзіце». Дом Ірэны Каранкевіч пахне дамашнім абедам. Пах свежаспечаных бліноў пераплятаецца з украінскай мовай, якая даходзіць з тэлебачання. Спадарыня Оля, пенсіянерка з Мікалаева, пастаянна слухае навін з Украіны. За сталом сядзяць Стас і Ігар — зараз вучні Непублічнай пачатковай школы ў Залуках, абедаюць. У кухні мітусяцца Іна і Ксеня.

— Яшчэ з намі жыве маленькі Рамашка і яго маці Лена, але яны зараз пайшлі на шпацыр, — кажа Раман, партнёр Ірэны Каранкевіч.— Я таксама Раман, таму малога клічам Рамашка.

Зараз хата пані Ірэны перапоўнена славянскім гоманам — нехта размаўляе па-просту, гучыць расійская, украінская мовы, і польская, якую трэба вывучыць.

— Тут, калі яшчэ зыдуцца мае ўнукі, то поўная хата людзей. Поўны пакой, а, здаецца, пакой вялікі, — жартуе пані Ірэна Каранкевіч. — Але мне гэта не перашкаджае.

— Гэта бесканфліктныя людзі, — працягвае спадар Раман.

— Я вас угашчу, — сказала Іна без лішніх слоў.

Вярнулася з цёплай і салодкай гарбатай з лімонам. Нават калі нехта не салодзіць, гарбата здавалася самай лепшай і выклікала ўдзячнасць, што некаму залежыць, каб табе было так салодка, і так добра.

— Бліноў таксама папробуйце, калі не з’ясце, спакую вам да дому.

Кухняй Лены захапляецца спадар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF